Новополочане католической конфессии встретили Пасху
На мінулым тыдні сотні новапалачан каталіцкай канфесіі адзначылі Вялікдзень. Раніцай 27 сакавіка ў касцёле Свяцейшага Сэрца Езуса прайшло святочнае богаслужэнне.
Пад час літургіі ксёндз Аляксандр Чайкоўскі звярнуўся з традыцыйным велікодным пасланнем да ўсіх веруючых, пажадаў новапалачанам быць міласэрнымі адзін да аднаго, жыць у веры, пакаянні і міры, «уносіць Хрыстовы лад і радасць у штодзённае асяроддзе жыцця і працы».
Напрыканцы богаслужэння намеснік старшыні Наваполацкага гарвыканкама Алег Буевіч павіншаваў усіх веруючых і паднёс ксяндзу традыцыйныя велікодныя падарункі.
«Няхай гэта свята прынясе ўзаемаразуменне і вясенні настрой. Ад усяго сэрца жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў у справах і шчасця», – гаварылася ў прывітальным пісьме старшыні Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрыя Дзямідава, якое зачытаў Алег Генадзьевіч.
Нэлі Радзько
Фота аўтара