Космические картины Кристины Маркевич
«Мастацтва – люстэрка, у якім кожны бачыць сябе», – лічыць навучэнка 5-га класа дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф. Хруцкага Крысціна Маркевіч.
Менавіта так яна і назвала сваю першую персанальную выставу, якая 7 лютага адчынілася ў Цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры.
Крысціна – творчая асоба. Маляваць яна пачала ў чатыры гады. У школьным узросце доўгі час не магла вырашыць, чым ёй лепш займацца – плаваннем або мастацтвам, бо на дзве дысцыпліны проста не хапала часу. У выніку выбрала тое, што па душы – маляванне.
Сёння Крысціна Маркевіч адна з лепшых навучэнак ДМШ імя І.Ф. Хруцкага. На яе рахунку не адзін дзесятак абласных, рэспубліканскіх і міжнародных творчых конкурсаў. Акрамя мастацкага таленту, юная новапалачанка можа пахваліцца выдатнымі вакальнымі данымі і добрымі ведамі літаратуры. Любімы аўтар Крысціны – Эрых Марыя Рэмарк.
На сваю персанальную выставу навучэнка Юліі Ступінай прадставіла каля 15 карцін. Большасць з іх прысвечаны касмічнай тэматыцы. Падтрымаць юную мастачку на адкрыццё экспазіцыі прыйшлі кіраўніцтва ДМШ імя І.Ф. Хруцкага, родныя і блізкія дзяўчыны, а таксама сябры і аднакласнікі на чале з класным кіраўніком 10 «Б» класа СШ №4 Пятром Апановічам.
Выстава працягне сваю работу да 7 сакавіка.
Нэлі Радзько
Фота аўтара