«Вселенная бумажного листа» — выставка оригами открылась в городском музее Новополоцка
На мінулым тыдні ў выставачнай зале гарадскога музея адкрылася новая цікавая выстава «Сусвет папяровага аркуша».
На экспазіцыі прадстаўлены скульптурныя кампазіцыі з паперы: мазаікі, кусудамы, класічныя арыгамі, а таксама аўтарскія фотаздымкі. Усе экспанаты належаць творчаму генію беларускага майстра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, аўтару ўнікальнай тэхніцы апрацоўкі і мадэліравання з паперы Дзмітрыю Лысюку.
Мастацтва арыгамі інжынер-даследчык Дзмітрый Антонавіч адкрыў для сябе ў 2009 годзе. За васьмігадовы перыяд творчасці ён стаў адным з лепшых у сваім накірунку, склаў больш за сотню мадэляў і двойчы перамог на прэстыжным спаборніцтве – міжнароднай інтэрнэт-алімпіядзе па арыгамі.
На экспазіцыі прадстаўлены працы майстра, створаныя ў перыяд з 2012 па 2017 год.
Выстава працягне сваю работу да 10 сакавіка.