7 работников ОАО «Нафтан» приняли участие в конкурсе «Мечта нафтаночки-2017» (+видео)
Напярэдадні 8 Сакавіка супрацоўнікі Палаца нафтавікоў паднеслі жанчынам шыкоўны падарунак – вясновае шоу «Мара нафтаначкі – 2017».
За перамогу ў творчым спаборніцтве змагаліся 7 працаўнікоў ААТ «Нафтан»: кантралёр КПП «Ахова» Андрэй Лясніцкі, аператар таварнага цэха №8 Уладзімір Цецярук, аператар т/у вытворчасці №3 Аляксандр Тумашэнка, машыніст н/у вытворчасці №7 Андрэй Салоха, электраманцёр па абслугоўванню электраабсталявання цэха №9 Іван Войніч, слесар-электрык па рамонце электраабсталявання Аляксандр Васілеўскі, аператар т/у вытворчасці №1 Ілля Гарохаў.
Першым конкурсным этапам стала відэапрэзентацыя. Удзельнікі загадзя зрабілі відэавізітоўкі, дзе ў юмарыстычнай форме распавядалі пра сябе.
У другім туры спаборніцтва завадчане выступілі ў якасці артыстаў і спевакоў. Разам з работнікамі палаца і калегамі яны падрыхтавалі яркія творчыя нумары па матывах вядомых кінакамедый і мюзіклаў. І трэба адзначыць, выдатна пераўвасобіліся ў папулярных кінагерояў.
Найбольшую цікавасць сярод гледачоў вызваў конкурс «Чые ножкі?».
Удзельнікі павінны былі здагадацца па жаночым ножкам, хто хаваецца за шырмай: маці траіх дзяцей, валейбалістка, медсястра, фотакарэспандэнт і інш. Справа гэта аказалася вельмі складанай, але канкурсанты ўсё ж такі справіліся і далі некалькі правільных адказаў.
Завяршаў вясенняе шоу «Мара нафтаначкі – 2017» традыцыйны конкурс кліпаў «Там, дзе жанчына, там і каханне».
Тут мужчыны прадсталі ва ўсім сваім бляске. Спявалі, танчылі і даравалі любімым жанчынам, што сядзелі ў зале, кветкі і цёплыя віншаванні.
Пасля невялікага антракту конкурснае журы вынесла свой вердыкт. Месцы размеркаваліся наступным чынам: 1-е – Уладзімір Цецярук, 2-е месца і прыз сімпатыі гледачоў – Іван Войніч, 3-е – Андрэй Салоха.
Гран-пры творчага спаборніцтва і ганаровае званне «Мара нафтаначкі – 2017» заваяваў харызматычны і яркі Аляксандр Васілеўскі.
P.S. У межах мерапрыемства кіраўніцтва прадпрыемства ўрачыста ўзнагародзіла ганаровымі граматамі і падзякамі ААТ «Нафтан» больш за 30 жанчын-завадчанак.
Нэлі Радзько
Фота аўтара