На VII Международном фестивале-конкурсе «Славянский хоровод» новополочанка Ксения Ващенко стала лауреатом I степени
Добрую традыцыю перамагаць на пачатку вясны заклалі выхаванцы Цэнтра культуры. На гэты раз лаўры пераможцы заблішчалі на салістцы студыі эстрадных спеваў «8 нота» (кір. Святлана Барыла) Ксеніі Вашчанка.
VII Міжнародны фестываль-конкурс «Славянскі карагод», які на гэтым тыдні праходзіць у Смаленску (Расія), прынёс новапалачанцы дыплом лаўрэата І ступені ў намінацыі «Эстрадны вакал, 14–18 год». Да гонару таленавітай дзяўчыны трэба дадаць, што на фестывалі яна была адзіным прадстаўніком ад нашай краіны.