Погода в Новополоцке

22 Декабря 2024

Воскресенье

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Вывучаем беларускую мову разам з Velcom

Вывучаць беларускую мову ў форме цікавых сустрэч і інтэрактыўных гульняў падрастаючаму пакаленню прапанавала ўнітарнае прадпрыемства Velcom. У 2015 годзе пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь кампанія ініцыявала сацыяльна-адукацыйны праект па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры – «Чытаем па-беларуску з Velcom».

чытаем_з (4)

У якасці настаўнікаў да школьнікаў прыязджаюць вядомыя беларускія тэлевядучыя, пісьменнікі, акцёры і спартоўцы. За гэты перыяд незвычайныя ўрокі прайшлі ва ўсіх абласцях нашай краіны. Віцебшчына стала апошняй у спісе правядзення акцыі. 22 сакавіка арганізатары завіталі ў Наваполацк. Месцам для сустрэчы сталі гімназія №2, СШ №№ 7, 12.

 

На прыкладзе сваіх твораў вядомая беларуская пісьменніца Раіса Баравікова пазнаёміла юных новапалачан з прыгожым вершаваным словам на роднай мове, а абаронца наваполацкага футбольнага клуба «Нафтан» Міхась Гарбачоў правёў інтэрактыўную гульню са школьнікамі на веданне спартыўных тэрмінаў па-беларуску.
Напрыканцы сустрэчы маленькія ўдзельнікі рэспубліканскага праекта атрымалі прыемныя падарункі – закладкі ад кампаніі Velcom і аўтограф ад Раісы Баравіковай.

Раіса Баравікова, беларуская пісьменніца:

чытаем_з (2)
– Мы жывём у час інфармацыйных тэхналогій, таму я лічу, што пісьменнікі і паэты не павінны сядзець на месцы. Трэба пастаянна рупіцца аб тым, каб лепшае зерне беларускай асветы трапляла ў душы грамадства. Полацкая зямля не выпадкова стала адной з першых у спісе рэалізацыі праекта на Віцебшчыне, бо гэта калыска нашай дзяржаўнасці. Юныя новапалачане вельмі парадавалі мяне сваімі ведамі і культурай размовы.

Вераніка Макарава, каардынатар праекта Velcom:

чытаем_з (1)
– У нашай кампаніі ёсць два напрамкі дзейнасці ў сферы карпаратыўнай і сацыяльнай адказнасці. Гэта нацыянальная самаідэнтыфікацыя і дапамога дзецям. Праект «Чытаем па-беларуску з Velcom» унікальны тым, што ён сумяшчае гэтыя напрамкі. Яго мэта – развіццё інтарэса малодшых школьнікаў да вывучэння беларускай мовы, прыцягненне ўвагі да роднай мовы, гісторыі, літаратуры праз сустрэчы з рэальнымі беларускімі пісьменнікамі, паэтамі, спартоўцамі. Сваёй акцыяй мы хочам паказаць дзецям тое, што вучыць беларускую мову можна весела і цікава.

Міхась Гарбачоў, абаронца наваполацкага ФК «Нафтан»:

чытаем_з (6)
– Калі мне прапанавалі паўдзельнічаць у праекце, я адразу згадзіўся. Беларуская – наша родная мова. На мой погляд, падобныя акцыі трэба праводзіць не толькі сярод дзяцей, але і сярод дарослых.

Нэлі РАДЗЬКО
Фота Таццяны Русаковіч

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG

Год качества
Реклама НАФТАН
Март 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
ФОТОФАКТ. В районе перекрестка Калинина установили четырехметровую фигуру зубра
Просмотры: 13706
Новогодний автопарад проехал по главной улице Новополоцка. ФОТОРЕПОРТАЖ
Просмотры: 2550
В Новополоцке засияла новогодняя елка. ФОТОРЕПОРТАЖ
Просмотры: 2523
Сотрудники отдела ГАИ Новополоцкого ГОВД проверяют пассажирский транспорт
Просмотры: 1751
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE