80-летний юбилей отметила белорусская поэтесса Тамара Толкачёва
13 лістапада свой юбілей адсвяткавала знакамітая наваполацкая паэтка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, уладальніца медаля Наваполацкага гарвыканкама «За заслугі», удзельніца народнага літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» Тамара Талкачова.
Тамара Іванаўна – адна з самых знакамітых пісьменнікаў сучаснасці. Яе песенная лірыка, напісаная ў сааўтарстве з вядомымі кампазітарамі Ізмаілам Капланавым, Уладзімірам Варапаевым, Эдуардам Ханком, Алегам Елісеенкавым, гучыць у выкананні артыстаў беларускай эстрады на афіцыйных пляцоўках і святочных урачыстасцях Рэспублікі Беларусь.
Шырокавядомая песня ў выкананні Ірыны Дарафеевай «Белая Русь»
(Верш Тамары Талкачовай, музыка Ізмаіла Капланава)
Паслухаць пранікнёныя вершы на юбілейны вечар-канцэрт «Шляхамі любові…», а таксама павіншаваць паэтку з 80-гадовым юбілеем 14 лістапада ў бібліятэку імя А.С. Пушкіна прыйшло мноства сяброў-«крылаўцаў» і прыхільнікаў яе таленту.
Дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Наваполацка Марыя Караваева шчыра павіншавала Тамару Іванаўну з днём нараджэння і ўручыла падзяку старшыні Наваполацкага гарвыканкама «За значны ўклад у развіццё культуры горада і ў сувязі з 80-годдзем».
Нэлі Радзько