Театр кукол «Капялюш» стал четырехкратным победителем областного конкурса «Лялечны свет»
І зноў першыя! Народны тэатр лялек «Капялюш» ЦРіТК заваяваў дыплом лаўрэата І ступені на IV абласным свяце-конкурсе аматарскіх лялечных тэатраў «Лялечны свет» у намінацыі «Традыцыйны беларускі лялечны тэатр «Батлейка». Такім чынам новапалачане пацвердзілі свой высокі статус абсалютнага (ужо чатырохкратнага!) пераможцы фестывалю.
Творчае спаборніцтва праводзіцца ў горадзе Сянно з 2009-га раз у два гады. На сёлетні конкурс прыехала 18 творчых калектываў з усёй Віцебшчыны. «Капялюш» прадставіў прэм’еру спектакля «Свет у базарны дзень (Адзін дзень з жыцця Полацкага базару)». Кіраўнік тэатра Андрэй Рэцікаў і ўдзельнікі калектыву Стась Сілка і Наталля Шыпіла спецыяльна для фестывалю стварылі новую пастаноўку на аснове інтэрмедый традыцыйнай беларускай батлейкі.
Нэлі Радзько