Погода в Новополоцке

18 Декабря 2024

Среда

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Роздум пра малую радзіму. Бігосава, дарагі сэрцу куточак зямлі на Верхнядзвіншчыне

Адкуль родам? Такое простае, кароценькае пытанне. А колькі пачуццяў і эмоцый выклікае… У народзе кажуць: любоў павялічваецца на адлегласці. Цяпер і мне гэта знаёма.

фрагмент вокзала Бигосово

Вокзал Бигосово

Бигосово

Бігосово

Родная вёсачка, маё Бігосава, дарагі сэрцу куточак зямлі на Верхнядзвіншчыне. Ты заўсёды побач, настальгія. Наводзіш на роздум пра бег часу, падштурхоўваеш хаця б у думках мінаваць не адзін дзесятак кіламетраў, каб зноў апынуцца на малой радзіме, абняць бацькоў, убачыць радасць сустрэчы ў іх вачах і адчуць, як душу агортвае спакой і лёгкасць.

бигосово вид с заставы

Бигосово, вид на детский сад Солнышко

Bigosovo (10)

Bigosovo (11)

Такімі доўгімі ў маленстве здаваліся дні, а яны праляцелі імгненна. Зараз застаецца гартаць старонкі мінулага, усміхацца яму, рабіць вывады, дзякаваць лёсу за міласць, магчымасць вяртацца ў бацькоўскі дом, адчуваць любоў і клопат блізкіх, прасіць у Бога здароўя для іх. Мае дарагія, няхай у вас заўсёды хапае натхнення і сіл на ажыццяўленне шматлікіх планаў і надзей, на ўсе добрыя ўчынкі!

Дзякуй за вашу працавітасць, жыццёвую мудрасць і душэўную шчодрасць, шанаванне гісторыі роднага краю і свайго роду, уменне ахвяраваць асабістымі інтарэсамі дзеля іншых. Мне пашчасціла з вамі, з малой радзімай, дзе давялося прайсці шляхамі шчаслівага дзяцінства.

Бигосово агрогородок

Знак БигосовоТолькі праз дзесяцігоддзі прыйшло ўсведамленне таго, якім цудоўным яно было. Як старанна на світанку вялі пераклічку пеўні, ласкава будзіла сонейка ранкам, дружна гаманілі ля дома паляўнічыя сабакі. Не кожнаму зразумела, як хораша пазнаць асалоду адпачынку пасля нарыхтоўкі сена і іншай вясковай працы, разам з сябрамі грэць увечары далоні ля вогнішча і слухаць успаміны, развагі дарослых. Хіба можа штосьці замяніць гэтыя ўспаміны?

Мая бацькаўшчына. Нават калі толькі пачынаюць віднецца абрысы роднай вёскі, сэрца агортвае пяшчота і замілаванне. Быццам губляюцца па дарозе стомленасць і мітусня, вяртаецца здольнасць чуць шматгалоссе птушыных спеваў, дыханне лесу, споведзь ветру. Наступны прыпынак – чыгуначная станцыя «Бігосава».

Станция Бигосово

Праходзяць тыдні, і я зноў з лёгкім сэрцам крочу па родных мясцінах, планую наведаць магілы блізкіх, а пакуль любуюся краявідамі, вітаюся з землякамі і ўспамінаю словы Уладзіміра Караткевіча з верша «Бацькаўшчына»:

Нават шкадаванне – дзе яно?
Зноў вясна, і жаль знікае зноў.
(Так губляюць пах перад вясной
Ссохлыя сцябліны палыноў.)

Ціха цмокае ў сне рака.
О, як добра, як прыгожа жыць!
Раска, як русалчына луска,
На вадзе ад месяца гарыць.

А вакол травіцы роснай рай
I бярозак белая сям’я.
Мой чароўны беларускі край,
Бацькаўшчына светлая мая!

Вольга Баншчыкава

Фота аўтара і Алены Емяльянавай

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG

Год качества
Реклама НАФТАН
Март 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
ФОТОФАКТ. В районе перекрестка Калинина установили четырехметровую фигуру зубра
Просмотры: 13382
Транспортный парк Новополоцкой центральной городской больницы пополнился двумя новыми автомобилями
Просмотры: 1740
Новогодняя благотворительная акция «Наши дети» пройдет с 16 декабря 2024 года по 15 января 2025 года
Просмотры: 710
Состоялось открытие административного помещения «СДЮШОР по футболу» ГСУ ФК «Нафтан-Новополоцк»
Просмотры: 694
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE