1 красавіка – Вялікдзень па каталіцкім календары. Напярэдадні свята ў бібліятэцы імя С. Маршака Наваполацка праходзіць тэматычная выстава
Першага красавіка наваполацкія вернікі каталіцкай канфесіі сустракаюць Вялікдзень.
Напярэдадні светлай урачыстасці чытальную залу бібліятэкі імя С.Маршака ўпрыгожыла тэматычная выстава.
Сярод святочнай атрыбутыкі прадстаўлены літаратурныя творы, рэлігійныя выданні, якія ў простай манеры распавядаюць пра сутнасць і важнасць старыжнага хрысціянскага свята Уваскрасення Ісуса Хрыста. Як расказала загадчык бібліятэкі Таццяна Хватынец, кнігі ўстанове перадала парафіянка касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста г. Наваполацка. Выстава карыстаецца попытам сярод юных чытачоў і іх бацькоў.
Нэлі РАДЗЬКО
Фота Дзяніса Лешчыка