Областной конкурс «Не стареют душой ветераны» принес новополочаном диплом III степени в номинации «Хоровое пение»
Напрыканцы сакавіка ў Міёрах прайшоў абласны конкурс творчых калектываў «Не старэюць душой ветэраны». Наш горад на ім прадставіў народны хор ветэранаў вайны і працы Цэнтра культуры пад кіраўніцтвам вопытных хормайстра Таісы Цыганковай і канцэртмайстра Надзеі Гашавай.
Выступленне новапалачан прыйшлося даспадобы слухачам і атрымала высокую ацэнку журы – дыплом ІІІ ступені ў намінацыі «Харавыя спевы». У якасці гасцей на конкурсе выступіў яшчэ адзін наваполацкі калектыў, пераможца мінулага года – ансамбль народнай песні «Раніца» Цэнтра культуры (кіраўнік Леў Новікаў).
Нэлі Радзько