На конкурсе «Музычная лілея» Новополоцк представляют 8 юных пианистов
Наваполацк ператварыўся ў пляцоўку класічнага мастацтва. Учора, 19 красавіка, у дзіцячай школе мастацтваў №1 адкрыўся V Міждзяржаўны конкурс юных піяністаў гарадоў-пабрацімаў «Музычная лілея». На юбілейны конкурс з’ехалася больш за 60 юных талентаў з Расіі, Беларусі, Латвіі. На пряцягу трох дзён яны паспрачаюцца за права называцца лепшымі сярод лепшых.
Міждзяржаўны конкурс з’яўляецца адным з самых маштабных мерапрыемстваў культурнай сталіцы Беларусі сёлетняга года і цэнтральным – галоўнага наваполацкага праекта «Лілея сяброўства».
Наш горад прадстаўляюць восем канкурсантаў. Скрозь дыпламанты і лаўрэаты творчых спаборніцтваў самага рознага ўзроўню.
На фотаздымку «НС» – уладальніца дыплома ІІІ ступені Міжнароднага конкурсу-фестывалю юных музыкантаў «Палескі агеньчык» Анастасія Васюкевіч, самая юная наваполацкая канкурсантка – 8-гадовая Эрыка Сафонава і пераможца «Музычнай лілеі – 2016» Дар’я Ізмайловіч.
Маленькія «лілеі» ў суквецці сяброўства і галоўны ініцыятар, натхняльнік міждзяржаўнага конкурсу, дырэктар ДШМ №1 Аляксандр Хітроў.
Выступленні юных інструменталістаў адораць слухачоў усёй палітрай гукаў фартэпіяннага мастацтва, адкрыюць новыя імёны, запаляць на творчым небасхіле яркія зорачкі!
Нэлі РАДЗЬКО
Фота Дзяніса Лешчыка