Детский ансамбль народных инструментов «Слабадскія музыкі» СШ №5 г.Новополоцка одержал победу на фестивале молодых исполнителей имени Н.М. Петренко
Дзіцячы ансамбль народных інструментаў «Слабадскія музыкі» СШ №5 г. Наваполацка здабыў перамогу на фестывалі маладых выканаўцаў імя М. М. Пятрэнкі.
Сваю творчасць на конкурсе, які прайшоў 14 красавіка ў Полацку, прадэманстравалі навучэнцы 7–9-х класаў з розных гарадоў Віцебскай вобласці. Новапалачанам не было роўных у намінацыі «За захаванне народных традыцый».
«Слабадскія музыкі» сыгралі народны танец «Тапатуха» і «Беларускія найгрышы» ў аранжыроўцы кіраўніка ансамбля Юліі Уласенка.
Нэлі Радзько