Хор «Звонкие голоса» средней школы №3 Новополоцка завоевал диплом лауреата I степени на международном конкурсе-фестивале
Узорны хор «Звонкія галасы» СШ №3 прыняў удзел у міжнародным конкурсе-фестывалі мастацтваў «Мая мара – 2018» у Мінску. Журы, у склад якога ўвайшлі вядомыя музыканты з розных краін свету, высока ацаніла выступленне новапалачан, якія выконвалі творы вядомых беларускіх аўтараў і атрымалі заслужаны прыз – дыплом лаўрэата І ступені.
Дырэктар міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў Алена Мароз уручыла асабістую падзяку кіраўніку хору «Звонкія галасы» Жанне Прыданавай і канцэртмайстру Інэсе Башмаковай.
Нэлі Радзько
Фото СШ№3