«Культурная столица» на «Славянском базаре-2018». Какие коллективы представляют Новополоцк на фестивале искусств
Сёння, падчас урачыстага адкрыцця XXVІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», Наваполацк абараняў свой высокі статус «Культурная сталіца Беларусі – 2018».
Прадстаўляць наш горад-юбіляр адправіліся лепшыя творчыя калектывы Цэнтра культуры, Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры, Палаца культуры ААТ «Нафтан», дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф. Хруцкага, юныя гімнасты спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву №1.
Тэматычная пляцоўка ля драматычнага тэатра імя Я. Коласа аб’яднала перадавыя пазіцыі мастацтва і вытворчасці Нафтаграда. Дасягненні ў галіне перапрацоўкі нафты, вырабу бензіну, поліэтылену на выставе прэзентавалі ААТ «Нафтан», завод «Палімір», харчовай прамысловасці – Наваполацкі хлебазавод ААТ «Віцебскхлебпрам» і маладое прагрэсіўнае прадпрыемства СТАА «СнэксКо».
Падрабязней пра ўдзел новапалачан у фестывалі чытайце пазней.
Нэлі РАДЗЬКО
Фота Дзяніса Лешчыка