Аб’яўлены Адкрыты конкурс фатаграфій і відэаролікаў «Мы Сваёй Беларуссю Ганарымся!»
Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці — філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь аб’яўляе Адкрыты конкурс фатаграфій і відэаролікаў «Мы Сваёй Беларуссю Ганарымся!», які праводзіцца ў рамках Года малой радзімы.
Тэрміны правядзення — з 1 ліпеня да 30 верасня 2018 года. На Конкурс падаюцца фатаграфіі, створаныя шляхам выкарыстання лічбавай або аналагавай тэхнікі, а таксама відэаролікі, знятыя любымі даступнымі сродкамі, працягласцю не больш трох хвілін.
У конкурсе могуць удзельнічаць усе жадаючыя. Чакаем Вашы работы да 30 верасня па адрасе: 220030, г. Мінск, вул.Карла Маркса, 38, пад’езд №4.
Ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў кастрычніку 2018 гадоў ў ўрачыстай абстаноўцы ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Пераможца, а таксама лаўрэаты, якія занялі прызавыя месцы, будуць праінфармаваныя пра дату і месца правядзення цырымоніі ўзнагароджання дадаткова.
http://msbd.histmuseum.by/by/news/95/