В Новополоцком горисполкоме вручили премию «Признание»
Напярэдадні прафесійнага свята – Дня работнікаў культуры ў гарвыканкаме ўрачыста адзначылі творчую эліту Наваполацка.
Дзясятую, юбілейную, цырымонію ўшанавання гарадской прэміяй за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва «Прызнанне» адкрывалі чароўныя гукі скрыпкі таленавітых навучэнцаў Наваполацкага музкаледжа.
Словы падзякі і ўдзячнасці творчай эліце за адказную, добрасумленную дзейнасць выказаў старшыня гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў. Асабіста Дзмітрый Уладзіміравіч адзначыў работу ў межах рэспубліканскай акцыі «Наваполацк – культурная сталіца Беларусі 2018».
Ганаровыя граматы Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта з рук Дзмітрыя Уладзіміравіча атрымалі: майстар народных рамёстваў Галіна Акуцёнак і кіраўнік народнага тэатра лялек «КапялюШ» Андрэй Рэцікаў (Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры), кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь вакальна-харэаграфічнага ансамбля «Камарыкі» імя Ч.Клячко Святлана Багаслаў і харэограф калектыву Алена Багамолава (Палац культуры ААТ «Нафтан»), дырэктар дзіцячай школы мастацтваў №3 Эрнесса Волкава, намеснік дырэктара цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г.Наваполацка Наталля Голубева.
Падзяка старшыні Наваполацкага гарвыканкама была аб’яўлена кіраўніку народнага калектыву архаічных спеваў «Княжыч» Кацярыне Васіленка і кіраўніку народнай студыі візуальнай творчасці «Нэкст» Андрэю Сухаржэўскаму з Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры, галоўнаму спецыялісту аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наваполацкага гарвыканкама Ганне Казаковай, кіраўніку студыі сучаснага танца «WatTS!» Ксеніі Шэлег і касцюмеру Галіне Шапавалавай Палаца культуры ААТ « Нафтан».
За высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё культуры горада Наваполацка Ганаровай граматай гарадскога Савета дэпутатаў узнагародзілі дырэктара Палаца культуры ААТ «Нафтан» Алену Выхаванец. Падзякай гарсавета адзначылі загадчыка аддзела культурна-масавай работы Цэнтра культуры Наталлю Гігель.
За паспяховы ўдзел у міжнародных, рэспубліканскіх, абласных творчых конкурсах дыпломамі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў былі ўзнагароджаны таленавітыя навучэнцы дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф. Хруцкага Анастасія Путро і Аксана Байчонак.
Шмат цёплых слоў творчай эліце горада адрасавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірына Каспуціс. Граматы і падзякі аддзела атрымалі 32 спецыяліста галіны.
На саісканне прэміі «Прызнанне» прэтэндавалі 18 работнікаў культуры, 6 калектываў і 7 творчых праектаў. Лепшымі сталі восем намінантаў. Падзяку за высокія ўзнагароды ад імя ўсіх работнікаў сферы культуры горада выказала старшы навуковы супрацоўнік музея гісторыі і культуры Святлана Філіпенкава.
Упрыгожваннем урачыстай цырымоніі стала выступленне настаў-ніка дзіцячай школы мастацтваў №1 Святланы Тофаравай.
Лаўрэаты гарадской прэміі за высокія творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва «Прызнанне»:
– намінацыя «За вялікі асабісты ўклад у развіццё культуры горада» – Святлана Філіпенкава, старшы навуковы супрацоўнік УК «Музей гісторыі і культуры г. Наваполацка»;
– намінацыя «За захаванне і развіццё нацыянальных традыцый» – узорны дзіцячы хор «Звонкія галасы», ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Наваполацка», кіраўнік Жанна Прыданава;
– намінацыя «Лепшы творчы праект года» – урачыстае адкрыццё акцыі «Культурная сталіца 2018 года» УК «Цэнтр культуры г. Наваполацка», дырэктар Валянціна Кішчанка;
– намінацыя «За педагагічныя дасягненні» – Маргарыта Мартас, настаўнік вышэйшай катэгорыі па класе фартэпіяна, ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў №1 г. Наваполацка»;
– намінацыя «Лепшы самадзейны калектыў мастацкай творчасці» – узорны ансамбль танца і песні «Прыдзвінскія россыпы» УК «Цэнтр культуры г. Наваполацка», кіраўнікі Святлана Фядотава і Нэлі Бароўская;
– намінацыя «Лепшы клубны работнік» – Ларыса Дударонак, метадыст аддзела сацыяльна-дасугавай дзейнасці УК «Цэнтр культуры г. Наваполацка»;
– намінацыя «Лепшы бібліятэчны работнік» – Іна Андронава, бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі №3 імя С. Маршака УК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Наваполацка»;
– намінацыя «Творчая асоба» – Наталля Каржыцкая, настаўнік ДУА «Дзіцячая мастацкая школа імя І.Ф.Хруцкага».
Дошка гонару работнікаў галіны культуры:
– Аляксандр Зуеў, электраманцёр Палаца культуры ААТ «Нафтан»;
– Марына Мірзаева, начальнік групы цэнтралізаванага гаспадарчага абслугоўвання аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта;
– Марыя Гладкая, загадчык аддзела сацыяльна-дасугавай дзейнасці УК «Цэнтр культуры г. Наваполацка»;
– Аксана Лабейка, настаўнік вышэйшай катэгорыі па класе фартэпіяна ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў №1 г. Наваполацка»;
– Вольга Калбачова, настаўнік па класе фартэпіяна ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў №3 г. Наваполацка»;
– Таццяна Хватынец, загадчык дзіцячай бібліятэкі-філіяла №3 імя С.Маршака УК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Наваполацка»;
– Ірына Скіжонак, галоўны захавальнік фондаў УК «Музей гісторыі і культуры г. Наваполацка»;
– Людміла Мітчанка, лабарант ДУА «Дзіцячая мастацкая школа імя І.Ф.Хруцкага».
Нэлі РАДЗЬКО
фота аўтара