Погода в Новополоцке

22 Декабря 2024

Воскресенье

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Брава, Наваполацк!

Феерычнае свята мастацтваў. Закладка новых традыцый. Прэзентацыя арт-праектаў. Зоркі беларускай эстрады. Незвычайныя творчыя дуэты. Адкрыццё скульптурнай кампазіцыі з сімвалам горада. 14 снежня Наваполацк урачыста развітаўся са званнем культурнай сталіцы Беларусі 2018.

IMG_1237

Сярод ганаровых гасцей на закрыццё рэспубліканскай акцыі завіталі намеснік міністра культуры Беларусі Сяргей Шарамецьеў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў Лявонцій Лемяшэўскі.

IMG_1003

Гэты год быў сапраўды знакавым. На вуліцах з’явіліся новыя архітэктурныя формы, а ў парку культуры і адпачынку нават вырас цэлы горад для юных новапалачан (праўда, у мініяцюры). Узраслі колькасць і маштаб мерапрыемстваў. Амаль штомесяц Нафтаград прыязна сустракаў знакамітых беларускіх літаратараў, спевакоў, мастакоў, танцораў, музыкантаў. Наваполацкая сфера культуры ўзбуйнела і абагацілася новымі тэатральнымі прэм’ерамі, разнапланавымі выс­тавамі, канцэртнымі праграмамі. Адным з цэнтральных у рамках рэспубліканскай акцыі стаў новы творчы праект «Лілея сяброўства», мэта якога – папулярызаваць нацыянальную беларускую культуру ў кантэксце агульнаеўрапейскай, развіваць міжнароднае супрацоў­ніцтва сярод таленавітай моладзі. У межах ініцыятывы новапалачане пабачылі больш за некалькі дзесяткаў мерапрыемстваў. Лепшыя з іх яскрава прадэманстравалі на інтэрактыўнай выставе ў Цэнтры культуры.

IMG_0959

IMG_0969

IMG_0819

Пляцоўкі гульняў і танцаў народаў свету, яго вялікасць Вальс, займальныя віктарыны, майстар-класы па выяўленчым, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве і традыцыйным рамёствам сталі своеасаблівымі міні-мадэлямі таго, чым у рамках праекта займалася вучнёўская моладзь горада на працягу года. У якасці падарунка гасцям свята паднеслі зробленыя сваімі рукамі сувеніры і геральдычныя пранікі гарадоў-пабрацімаў Наваполацка. Апагеем урачыстасцяў стаў вялікі канцэрт у Палацы культуры ААТ «Нафтан». Фае ўстановы літаральна ператварылася ў сусвет муз. На тэматычных пляцоўках дэманстраваліся дасягненні гісторыі, культуры, літаратуры горада, ствараліся жывапісныя шэдэўры, гучала інструментальная музыка. Вітаючы гасцей свята, намеснік міністра Сяргей Шарамецьеў зачытаў віншавальны адрас ад міністра культуры Юрыя Бондара і ўзнагародзіў намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наваполацкага гарвыканкама Уладзіміра Бяляева Падзякай міністра культуры Беларусі.

IMG_1439

А пасля на сцэне палаца зарадзілася новая традыцыя – перадача ключа з гербамі гарадоў-удзельнікаў рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца Беларусі». І заклаў яе менавіта Наваполацк. Старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў з гонарам прэзентаваў памятны падарунак гораду-пераемніку Пінску, а яго паменшаную копію – Міністэрству культуры Беларусі. Старшыня Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў Лявонцій Лемяшэўскі шчыра дзякаваў Дзмітрыю Уладзіміравічу за гасцінны прыём, але і сам прыехаў не з пустымі рукамі. У якасці прэзента Лявонцій Антонавіч паднёс гораду маленькую скульптуру пінчука і карціну з краявідамі Палесся.

IMG_1577

Творчыя калектывы Брэстчыны прапанавалі наваполацкім гледачам урывак з тэатралізаванай п’есы «Пінская шляхта» па матывах аднайменнага твора знакамітага беларускага пісьменніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

IMG_1777

А ўслед за імі на наваполацкай сцэне ззялі заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, балерына Вольга Гайко, знакамітая беларуская спявачка Жанэт. Насычаны культурнымі падзеямі год паспрыяў стварэнню новых цікавых творчых дуэтаў. Гледачы пабачылі сумесныя нумары зорак беларускай эстрады і артыстаў Цэнтра культуры г.Наваполацка: фолк-гурта «Палац» і тэатра песні «Субацея», Егіазара і Алены Віткоўскай, Алены Ланской і ўзорнага ансамбля танца і песні «Прыдзвінскія россыпы», пераможцы Міжнароднага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні «Халі-Хало – 2018» Златы Рыжыкавай і студыі творчага развіцця «Мастак».

IMG_1873

IMG_2063

IMG_2096

Над маштабным канцэртам аддана працавалі спецыялісты і творчыя калектывы Цэнтра культуры, Палаца культуры ААТ «Нафтан», Наваполацкага музычнага каледжа. Такой канцэнтрацыі прыгажосці і таленту на адной сцэне маглі пазайздросціць лепшыя канцэртныя залы краіны.

IMG_2153

IMG_2259

IMG_1891

IMG_2502

 

Нэлі РАДЗЬКО

фота Дзяніса ЛЕШЧЫКА

Год качества
Реклама НАФТАН
Декабрь 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
ФОТОФАКТ. В районе перекрестка Калинина установили четырехметровую фигуру зубра
Просмотры: 13712
Новогодний автопарад проехал по главной улице Новополоцка. ФОТОРЕПОРТАЖ
Просмотры: 2622
В Новополоцке засияла новогодняя елка. ФОТОРЕПОРТАЖ
Просмотры: 2544
Сотрудники отдела ГАИ Новополоцкого ГОВД проверяют пассажирский транспорт
Просмотры: 1766
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE