Человеком года в сфере культуры назван создатель новополоцкого батлеечного театра
Дваццаць тры гады адданай працы на ніве мастацтва. Шыкоўны рэпертуар, заснаваны на мясцовым аўтэнтычным матэрыяле. Каля 200 рукатворных тэатральных лялек і яшчэ больш творчых перамог на самых значных фестывалях краіны і замежжа. Кіраўнік народнага тэатра лялек «КапялюШ» Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры Андрэй Рэцікаў удастоены ганаровага звання рэспубліканскага конкурсу «Чалавек Года ў сферы культуры» ў намінацыі «Народная творчасць».
Дзякуючы плённай працы Андрэя Міхайлавіча у Наваполацка адна з самах багатых калекцый батлеек у Беларусі. Асабістае месца сярод іх займае Магілёўская, заснаваная на прынцыпах ценявога тэатра Віцебскі жлоб (ён быў распаўсюджана пераважна на тэрыторыі нашай вобласці ў XVIІІ − ХІХ стагоддзях). Апошні экспанат, знойдзены ў 1890 годзе, на жаль загублены падчас Вялікай Айчыннай вайны. Цягам доўгіх месяцаў карпатлівай працы і вывучэння архіўных матэрыялаў, Андрэй Рэцікаў узнавіў яго. У студзені 2016-га ў праграме абласнога радыё «Вечаровы Віцебск» прайшла прэзентацыя рэканструяванага «Віцебскага жлоба». А напрыканцы мінулага года выява эксклюзіву народнага мастацтва з наваполацкім знакам якасці ўпрыгожыла разварот новага, багата ілюстраванага каталога «Забава. Народная цацка і лялька Віцебшчыны», які быў выдадзены ўпраўленнем культуры Віцебскага аблвыканка ДУ «Абласны метадычным цэнтры народнай творчасці». Дарэчы, новаполацкаму лялечніку і майстру народных рамёстваў ЦРіТК Галіне Акуцёнак прысвечана не адна старонка гэтага шыкоўнага выдання…
З нагоды высокай рэспубліканскай узнагароды, хочацца шчыра павіншаваць нашага земляка з бліскучым дасягненням у галіне культуры.
Нэлі РАДЗЬКО
Фота Дзяніса Лешчыка