Погода в Новополоцке

26 Декабря 2024

Четверг

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Пяць наваполацкіх немаўлят на свой дзень нараджэння атрымалі вышыванку

На Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня і Дзень беларускай вышыванкі 2 ліпеня ў Наваполацкім радзільным доме на свет з’явіліся пяцёра немаўлят – тры хлопчыкі і дзве дзяўчынкі.
IMG_7206_1

Юлія Іванковіч і Ганна Міхно радасць мацярынства адчулі ўпершыню, а Кацярына Савіцкая, Ганна Старцава і Анастасія Анушчанка сталі мамамі ў другі раз. Павіншаваць жанчын са знамянальнай падзеяй прыйшлі прадстаўнікі Наваполацкай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» на чале з яе першым сакратаром Аляксандрам Прохаравым. Да віншавальнай місіі далучыліся прадстаўнікі адміністрацыі гарбальніцы. Дадаткам да доб­рых слоў сталі падарункі і кветкі, якія ўручылі кожнай маладой маці. Сярод  цукерак і цацак прыемная неспадзяванка – маленькая кашуля з нацыянальным беларускім арнаментам.  Такім чынам БРСМ імкнецца паспрыяць распаўсюджванню народнай культуры сярод маладых бацькоў і звярнуць іх увагу да вытокаў. «Чаму вышыванка? Таму што гэта наша гісторыя. Продкі верылі, што нацыянальны ўзор з’яўляецца абярэгам, які здольны ахоўваць маленькіх дзетак ад розных хвароб і непрыемнасцяў. Акцыя «Падары немаўляці вышыванку» ў межах рэспубліканскага праекта «Беларусь – крыніца натх­нення» стартавала тры гады таму. І мы з радасцю да яе далучыліся», – адзначыў Аляксандр Юр’евіч.

IMG_7196_1

Некалькімі днямі пазней Ганну Старцаву і Кацярыну Савіцкую, якія нарадзілі на Дзень Незалежнасці Беларусі, павіншавалі актывісты Наваполацкай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Вядучы спецыяліст па арганізацыйна­кадравай працы гарадскога фарміравання Алеся Кажан уручыла маладым маці кветкі і наборы дзіцячай пасцельнай бялізны.

изображение_viber_2019-07-08_10-45-14

Нэлі РАДЗЬКО

Фота Дзяніса Лешчыка

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG

Год качества
Реклама НАФТАН
Июль 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июн   Авг »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Новации новополоцкого педагога высоко оценили в СНГ
Просмотры: 3378
Новогодний автопарад проехал по главной улице Новополоцка. ФОТОРЕПОРТАЖ
Просмотры: 2933
В Новополоцке засияла новогодняя елка. ФОТОРЕПОРТАЖ
Просмотры: 2712
Энергетика жизни Виктора Первенёнка
Просмотры: 1528
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE