«Голуб мiру» ў наваполацкай бібліятэцы
Зусім нядаўна Беларусь адзначыла 75годдзе вызвалення ад нямецкафашысцкіх захопнікаў. Бібліятэка імя У.Караткевіча падрыхтавала цыкл мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай знамянальнай даты. Супрацоўнікі ўстановы разам з чытачамі далучыліся да рэспубліканскага праекта «Беларусь памятае!» і правялі акцыю «Памяць сэрца».
Дарослыя і дзеці ўпрыгожвалі макет «голуба мiру» яркімі зоркамі з назвамі любімых кніг пра вайну, імёнамі герояў Вялікай Айчыннай і сваіх землякоў, чыталі вершы вядомых савецкіх паэтаў.
На абанеменце адкрылася кніжная экспазіцыя «Памятаем! Славім! Ганарымся!», якая пазнаёміла чытачоў з дакументальнай і мастацкай літаратурай аб вайне. Бібліятэкары завіталі на госці да ветэранаў і ўручылі ім віншавальныя паштоўкі, кветкі і сувеніры.
А супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага правялі вулічную акцыю «Пад мірным небам Беларусі», падчас якой гараджане маглі атрымаць у падарунак кнігі мясцовых паэтаў з вершамі ваеннай тэматыкі.