Пісьменніца з Наваполацка Ірына Багданава стала лаўрэатам прэміі імя Петруся Броўкі
У Віцебску ўзнагародзілі лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі Віцебскага аблвыканкама па выніках адыходзячага года. Сярод тых, хто прымаў узнагароды пісьменніца з Наваполацка Ірына Багданава.
Намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Пенін уручыў дыпломы лаўрэатаў і кветкі члену абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, ветэрану 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі, якая адзначае 75-годдзе з дня заснавання, віцебскаму празаіку Валерыю Марчанку (за кнігу “Афган: разведка ВДВ в действии”) і наваполацкай аўтарцы Ірыне Багданавай у намінацыі «Літаратура для дзяцей» (за чатыры вершаваныя зборнікі для дзяцей з серыі “Наша дружная семья)”.
Віноўнікі ўрачыстасці падзякавалі абласной уладзе за падтрымку і высокую адзнаку іх творчасці. За сем гадоў існавання прэміі ўручана 20 лаўрэацкіх дыпломаў. Сёлета на яе прэтэндавалі 15 літаратараў, паведамляе сайт выдання «Витебские вести».