Как искусство объединяет Новополоцк и Брест (фото)
У наваполацкi музей прыехала выстава, якую зладзiлi наваполацкiя мастакi i святары грэка-каталiцкай парафii Святых братоў-апосталаў Пятра i Андрэя па вынiках пленэра да 1000-годдзя Берасця. Удзел у пленэры з нагоды вялiкага юбiлею старажытнага Берасця прынялi пяць мастакоў Наваполацка i Полацка. I вось 28 iх работ склалi асобную выставу гарадскога музея гiсторыi i культуры. На мастацкiх палотнах – выявы сакральнай архiтэктуры Берасця i яго ваколiц. А прэзентаваў экспазiцыю сам Апостальскі візітатар для грэкакаталікоў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.
Апостальскi вiзiтатар адзначыў, што дзякуючы выставе Полацк i Наваполацк маюць магчымасць убачыць каштоўнасць духоўнай архiтэктуры Берасця, а крынiцай гэтай дзейнасцi мастакоў Полацка i Наваполацка выступае мастацкая спадчына Iвана Хруцкага, якi звязаны з гэтай тэрыторыяй. I здзейснiўшаяся выстава – таксама праграма ўшанавання Iвана Хруцкага. «Мы бачым, што генiй Iвана Хруцкага – сына ўнiяцкага святара Полаччыны – натхняе маладых мастакоў гэтага рэгiёна. I калi гаварыць аб духоўным вымярэннi, гэта вельмi каштоўна i добра, што палачане i новапалачане захацелi паехаць з такой мiсiяй у Берасце. Гэта ня проста сесцi ў маршрутку, гэта трэба знайсцi час, месца, дзе прымуць. I вось грэка-каталiцкая парафiя прыняла i дала прастору, нашыя браты паказалi розныя цiкавыя месцы, пакiнутыя вёскi, касцёлы, помнiкi ахвяраў вайны. Так што, бачыце, гэта такая рэчаiснасць салiдарнасцi Полацка, Наваполацка i Берасця», – сказаў Апостальскі візітатар для грэкакаталікоў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек на адкрыццi выставы.
Гiсторыя старажытнага Берасця падобная да лёсу ўсёй краiны. За 1000 гадоў шмат храмаў было страчана і толькі адзінкі адноўлены. Прадстаўленыя на выставе карціны з’яўляюцца своеасаблівым нататнікам, які захоўвае абліччы цэркваў і касцёлаў. І менавіта храмы – гэта гісторыя хрысціянскай супольнасці, людзей і нашай краіны, якая праз мастацкую прызму будзе перададзена наступным пакаленням.
Апостальскі візітатар для грэка-каталікоў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек:
– Хтосьцi сказаў: чаму толькi архiтэктура? На самой справе не толкi архiтэктура. Былi i iншыя карцiны, але архiтэктура – сама па сабе ёсць сведка доўгiх стагоддзяў. I мы як раз праз сакральную архiтэктуру дакранаемся да ўсёй духоўнай спадчыны нашых земляў, нашай Бацькаўшчыны. Не толькi iконы, але любая карцiна пiшацца святлом. Cправа не толькi ў святле сонца. Таксама рэч iдзе пра святло нашага сэрца, нашай душы, нашай любовi да нашай зямлi. Гэта духоўнасць, якая пайшла ў жыццё свету, у жыццё нашай краiны больш за 1000 гадоў у Полацку i больш за 1000 гадоў у Берасця, калi царква не была падзеленай. З другога боку, нават калi цэрквы хрысцiянскiя падзялiлiся, як раз архiтэктура нас яднае.
Кацярына ТОЛСЦIКАВА
Фота Дзянiса Лешчыка