Топ-30 найбольш папулярных сярод новапалачан кніг вызначылі ў бібліятэцы імя Я.Коласа
Рэйтынг саставілі па выніках 2019 года і ўмоўна падзялілі на 4 блока. Сярод самых запатрабаваных раманаў творы беларускага аўтара Н.Батраковай «Імгненне ў бясконцасць» і англійскай раманісткі Дж.Мойес «Усё тая ж я», «Срэбраная бухта». Аматары дэтэктываў аддаюць перавагу «Мёртвым душам» яшчэ адной англічанкі – А.Марсэнс і «Горкаму квэсту» расіянкі А.Марыненай. Лепшымі сярод класікаў сталі кнігі «Алхімік» знакамітага бразільскага празаіка П.Коэльо і брытанца Дж.Оруэла «1984». З фантастычных раманаў найбольш захопліваюць новапалачан кнігі расійскіх аўтараў – Р.Злотнікава «Арвендэйл» і А.Ліваднага «Забаронены кантакт».
«Рэйтынг самых папулярных кніг сярод новапалачан мы праводзім штогод. Па яго выніках афармляем выставу, якая карыстаецца вялікім попытам. Кожны дзень дапаўняем нашу міні-экспазіцыю. Людзі цікавяцца: «А што ж гэта я такую кнігу яшчэ не чытаў…» – у размове з карэспандэнтам «НС» адзначае загадчыца бібліятэкі імя Я.Коласа Таццяна Конышава.