Экспазіцыя наваполацкага музея папоўнілася новымі экспанатамі
У межах святкавання 90-годдзя Паветрана-дэсантных войскаў ветэраны-«афганцы» ўрачыста перадалі ў фонды музейнай экспазіцыі «Гісторыя вайсковай славы Баравухі» 20 копій гістарычных фотаздымкаў часоў вайны ў Афганістане. У хуткім часе яны ўпрыгожаць музейную залу.
Генерал-маёр, старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Рэспублікі Беларусь Іван Гардзейчык у сваю чаргу прэзентаваў кнігу ўспамінаў воіна-інтэрнацыяналіста генерал-маёра Люцыяна Сурынта «Вернасць дэсантнаму братэрству». У ёй выкладзены жыццёвы шлях Люцыяна Станіслававіча ад школьных і курсанцкіх гадоў да камандуючага ССА Узброенымі Сіламі нашай краіны.
Старшыня Украінскага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, Герой Украіны, генерал-лейтэнант Сяргей Чырвонапіскі перадаў у фонды музейнай экспазіцыі «Гісторыя вайсковай славы Баравухі» кнігу «Афганская арэна. Ваенна-палітычная спецаперацыя СССР 1979-1989 гг.». Даведнік змяшчае звыш 800 артыкулаў, частка з якіх праілюстравана табліцамі, картамі, схемамі. У ім апісана баявая дзейнасць Абмежаванага кантынгента савецкіх войскаў у Афганістане, персаналіі камандуючых 40-й арміяй, Герояў Савецкага Саюза, палітычных лідараў і военачальнікаў СССР і іншых удзельнікаў баявых дзеянняў таго перыяду, а таксама тактычна-тэхнічныя характарыстыкі зброі, баявой тэхнікі, якая была на рахунку 40-й арміі.
Нэлі Радзько
Фота Анастасіі Грыгарэнка
Читайте также:
В Музей истории и культуры Новополоцка передали образцы трех сортов нефти