Юных новополочан ўзнагародзілі за актыўны ўдзел у інтэлектуальна-пазнавальнай праграме «Ігратэка Ў бібліятэцы»
У дзіцячай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна ўзнагародзілі самых актыўных удзельнікаў інтэлектуальна-пазнавальнай праграмы «Ігратэка ў бібліятэцы».
«На восеньскіх канікулах мы размясцілі інфармацыю на сайце ЦБС і на нашай старонцы УКантакце пра магчымасць інтэлектуальнага адпачынку для дзяцей. Прысутныя маглі праверыць свае веды ў настольных гульнях, шашках, пазлах, крыжаванках і размалёўках, а таксама стварыць казачных герояў з пластыліну. Дзецям прыйшоўся даспадобы такі від адпачынку. Найбольш актыўных мы ўзнагародзілі прызамі і магчымасцю наведаць выставу дыназаўраў», – у размове з карэспандэнтам «НС» адзначыла загадчык бібліятэкі Таццяна Варанец.
Наступны сезон інтэлектуальнапазнавальнай праграмы «Ігратэка ў бібліятэцы» запланаваны на зімовыя канікулы. Сачыце за навінамі на сайце novopolotsklib.by.
Нелі РАДЗЬКО
Вам будзе цікава пачытаць:
Да 20 лістапада юныя новапалачане могуць прыняць удзел у конкурсе «Любімыя казкі. Чытаем і малюем»
У Наваполацку дзейнічае праект «Арт-гасцёўня». Даведайцеся, што ён дапамагае вывучаць