Як выступілі творчыя калектывы наваполацкай трэцяй школы на конкурсе «Піраміда зорак»
II Міжнародны фестываль-конкурс творчасці «Піраміда зорак» прынёс россып узнагарод творчым калектывам сярэдняй школы №3 імя У.У.Шчарбакова.
Народны інструментальны ансамбль настаўнікаў «Жывіца» пад кіраўніцтвам Наталлі Стубрый заваяваў Гран-пры міжнароднага фестывалю. Узорны дзіцячы аркестр народных інструментаў «Мазаіка» (кіраўнік Эла Чэрнік) і дзіцячы ансамбль народных інструментаў «Вясёлка» (кір. Алена Кавалёва) дамагліся звання лаўрэатаў І ступені, а дзіцячы інструментальны ансамбль «Dream Team» (кір. Наталля Мурашова) – ІІ ступені.
Юны скрыпач, навучэнец 6-га класа СШ №3 Расціслаў Гладышаў (педагог Наталля Мурашова) і васьмікласніца Лізавета Бахерава, якая займаецца ігрой на фартэпіяна (педагог Інэса Башмакова), сталі лаўрэатамі II ступені. Яшчэ адзін вучань Інэсы Альбертаўны – Антон Салаўёў з 5-га «А» – атрымаў дыплом ІІІ ступені.
Нэлі Радзько
Вам будзе цікава пачытаць:
Да 20 лістапада юныя новапалачане могуць прыняць удзел у конкурсе «Любімыя казкі. Чытаем і малюем»
У Наваполацку дзейнічае праект «Арт-гасцёўня». Даведайцеся, што ён дапамагае вывучаць
Як выступілі навапалачане на абласной алімпіядзе па сальфеджыа? Даведайцеся імёны пераможцаў