Да 10 студзеня ў Напаволацку працуе выстава «Мы – дзеці космасу»
Унікальную магчымасць пазнаёміцца з творчасцю дзяцей з розных куткоў свету на тэму космасу прапануе цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Наваполацка.
Да 10 студзеня ў выставачнай зале бібліятэкі імя Я.Коласа працуе выстава пераможцаў і прызёраў штогадовага міжнароднага конкурсу малюнка «Мы – дзеці космасу», заснаванага дабрачынным фондам імя Алены Іванаўны Рэрых. Спаборніцтва праводзіцца з 2016 года для падтрымкі, развіцця і папулярызацыі мастацкай творчасці юнакоў і дзяўчат. Супрацоўнік Міжнароднага цэнтра Рэрыхаў Ірына Альсевіч, якая прысутнічала на адкрыцці выставы ў Наваполацку, адзначыла выключнасць гэтага праекта. У экспазіцыі можна пабачыць шэдэўры юнацкай творчасці ў галіне такога мастацкага кірунку, як касмізм, пагрузіцца ў свет дзіцячых уяўленняў аб духоўных глыбінях сусвету, нязведанай прасторы і ўзаемадзеянні з ім чалавека.
Нэлі РАДЗЬКО