Якія ўзнагароды прынёс новапалачанам Міжнародны конкурс мастацтваў «Крыштальны васілёк»
V Міжнародны конкурс мастацтваў «Крыштальны васілёк» дадаў нагоды для гонару Дзіцячай школе мастацтваў №1.
У намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва» прынялі ўдзел больш за 200 выканаўцаў. У журы сядзелі вядомыя музыканты краіны. Новапалачане былі на вышыні. Соф’я Палякевіч стала лаўрэатам І ступені (фартэпіяна), трыа акардэаністаў «Настроение» – ІІ-й, а вучаніцы фартэпіяннага аддзялення Эмілія Смялэк і Ірына Гайрыян, а таксама Лізавета Лапікава (флейта) – ІІІ-й. Юная флейтыстка Ганна Аўсеева дамаглася дыплома І ступені.
Лістамі падзякі за прафесійную падрыхтоўку лаўрэатаў і асабісты творчы ўклад у развіццё мастацтва Беларусі былі адзначаны настаўнікі ДШМ №1 Маргарыта Мартас, Ірына Шульжэнка-Суханава, Ірына Маслюкова, Аксана Лабейка, Алена Палойнік.
Нэлі РАДЗЬКО
Вам будзе цікава пачытаць:
Четыре новополочанки примут участие во II Международном фестивале-конкурсе «Арт-парад в Витебске»
Зорны дэбют. Новапалачанка Лера Баранава – у ліку лаўрэатаў Міжнароднага конкурсу «Караван культур»
Новополочанка Соф’я Палякевіч стала лаўрэатам Міжнароднага конкурсу «Крыштальны васілёк»