Перспектыва ў творчых развагах наваполацкай мастачкі
Персанальная выстава вучаніцы 5-га класа Дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага Эльвіры Хайдаравай адкрылася ў бібліятэцы імя Я.Коласа.
З дапамогай колеру і формы юная мастачка стварае цікавыя кампазіцыі, якія ўражваюць фантазію. Кожная яе работа хавае ў сабе багатыя выяўленчыя сродкі па сродках лініі. Пабачыць выставу Эльвіры Хайдаравай «Перспектыва» можна да канца снежня.
У вялікай творчай сям’і дзіцячай мастацкай школы Эльвіра з 2016 года. За час навучання праявіла сябе як адказная і мэтанакіраваная вучаніца. Яна імкнецца глыбока асэнсоўваць сутнасць пастаўленай настаўнікам мастацкай задачы, з цікавасцю вывучае розныя напрамкі жывапісу і шукае індывідуальны «почырк». Педагог дзяўчыны Аляксей Плаксін адзначае, што юная мастачка любіць выкарыстоўваць у працах не толькі розныя тэхнікі, але і матэрыялы. Прыклад таму – калаж па матывах нацюрмортаў баларускага жывапісца І.Ф.Хруцкага, які прадстаўлены на выставе.
За час вучобы Эльвіра наведвала два прадметы па выбары: мастацкую фатаграфію і графіку. Зараз будучая выпускніца ДШМ працуе над дыпломнай працай.
Нэлі РАДЗЬКО
Вам будзе цікава пачытаць:
У Наваполацку адкрылася сумесная выстава юных мастачак Ганны Гулевіч і Паліны Мятловай
Грани творчества и «Магия цвета» новополоцкой художницы Натальи Каржицкой (+фото картин)