Дмитрий Демидов и Олег Буевич поздравляют католиков с Рождеством Христовым
Паважаныя новапалачане!
Ад усёй душы прыміце віншаванні з самым добрым, светлым, цудоўным Святам Божага Нараджэння!
Раство Хрыстова – гэта свята поўнае радасці, светлай надзеі, дабра і еднасці.
Беларускі народ заўсёды прытрымліваўся такіх сапраўдных чалавечых каштоўнасцей, як узаемаразуменне, сумленнасць, міласэрнасць, што ляжаць у аснове чалавечага жыцця.
Праз тысячагоддзі Нараджэнне Хрыстова нясе з сабой урачыстасць любові, з’яўляецца невычэрпнай крыніцай духоўнай радасці і творчых сіл, натхняе людзей на высакародныя ўчынкі, клопат пра блізкіх. Захаванне хрысціянскіх традыцый умацоўвае сувязь пакаленняў, асвяшчае жыццё нязгасным святлом веры, раскрывае душы насустрач вечным каштоўнасцям дабра і міласэрнасці.
Няхай святло каляднай зоркі суправаджае ўсіх нас, зберагаючы ад гора і бяды. Прыносіць у кожную сям’ю мір і дабрабыт.
Дзмітрый Дзямідаў,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
старшыня Наваполацкага гарвыканкама
Алег Буевіч,
старшыня Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў