Кто поздравил новополоцких католиков с Рождеством Христовым
Па календары Каталіцкай царквы 25 снежня святкуецца Ражство Хрыстова. Радасць урачыстасці з вернікамі падзялілі прадстаўнікі ўлады Наваполацка. Старшыня Наваполацкага гарсавета Алег Буевіч, старшыня гарадской арганізацыі РГА «Белая Русь» Наталля Сцегашова прысутнічалі на набажэнстве ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста. Алег Буевіч павіншаваў з хрысціянскім святам вернікаў, паднёс ксяндзу Аляксандру Чайкоўскаму падарункі.
Алег Буевіч, старшыня Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў:
– Сёння дзень Нараджэння, Ражство Хрыстова адзначаюць жыхары нашага горада, якія каталіцкага веравызнання. Для хрысціян – жыхароў нашага горада – гэта вялікае свята. Мы ўсе з’яўляемся часткай нашага горада. Сённяшняе свята імкнецца весці нас да дабра. Мы часта паўтараем, што Бог ёсць любоў. Любоўю нам трэба акружыць жыхароў нашага горада. Не толькі сваіх родных, свае сем’і, сваіх блізкіх, але і тых, хто ў гэтым мае патрэбу. У кожнай сям’і бываюць моманты, калі суродзічы скардзяцца адзін на аднаго, калі няма паразумення. Мы, наш беларускі народ, у тым ліку і наш горад Наваполацк, – вялікая сям’я. Калі ў нас ёсць нейкія непаразуменні, то мы іх павінны самі вырашаць. Святы Нараджэння Хрыстова, Новы год дораць надзею на лепшае будучае, у якое мы верым.
Ларыса СЦЁПКІНА, фота аўтара