Дзе ў Наваполацку можна паглядзець выставу навагодніх паштовак часоў Вялікай Айчыннай вайны?
Клуб сяброў культуры «Вытокі» пры бібліятэцы імя Я.Коласа прадставіў незвычайную навагоднюю выставу, якая будзе працаваць да 20 студзеня. Яна складаецца з падборкі рэпрадукцый святочных паштовак перыяду 1941-1945 гг.
Падчас Вялікай Айчыннай Новы год быў сімвалам мірнага жыцця, да якога марылі вярнуцца як мага хутчэй. Свята выклікала надзею на тое, што хутка пакуты нарэшце скончацца. Таму на паштоўках таго часу салдаты са зброяй у руках усміхаюцца, дзеці і жанчыны адпраўляюць святочныя лісты на фронт, партызаны прадстаўляюцца ў вобразе Дзеда Мароза, а чырвонаармейцы – у якасці гераічных збавіцеляў ад «карычневай чумы» ХХ стагоддзя.
Нэлі РАДЗЬКО