Наваполацкі хор «Звонкія галасы» стаў лаўрэатам ІІІ ступені рэспубліканскага конкурсу «Спяваем разам»
У прамой трансляцыі з Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі г.Мінска прайшоў фінал рэспубліканскага агляду-конкурсу харавой творчасці «Спяваем разам». Удзел у ім прынялі 15 лепшых калектываў краіны.
Агляд-конкурс праходзіць з перыядычнасцю раз у два гады і з’яўляецца значнай падзеяй у культурным жыцці нашай краіны. Упершыню за ўсю гісторыю спаборніцтва заключны этап стаў дыстанцыйным, але суперніцтва ад гэтага не стала менш напружаным. На суд журы ўзорны хор «Звонкія галасы» імя А.Кажушкевіча СШ №3 імя У.У.Шчарбакова (кіраўнік Жанна Прыданава, канцэрт-майстар Інэса Башмакова) прадставіў шматжанравую праграму з пяці твораў і заваяваў дыплом лаўрэата ІІІ ступені.
Нэлі РАДЗЬКО