Да сярэдзіны красавіка у Наваполацку працуе выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Рукі дзяцей ствараюць цуды»
Калейдаскоп вобразаў, фантазій і форм разгарнуўся на выставе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Рукі дзяцей ствараюць цуды», якая праходзіць у цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага.
Экспазіцыю саставілі вырабы таленавітых навучэнцаў дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага. На ёй прадстаўлена каля 60 работ, выкананых у розных тэхніках: батык, габелен, валянне, папяровая пластыка, пап’е-машэ, лялька, мастацкая кераміка. Кожная з іх – аўтарская знаходка, напоўненая ідэямі і душой аўтараў. Працы ствараліся не адзін год і з’яўляюцца прызёрамі конкурсаў самых розных узроўняў.
Нэлі РАДЗЬКО