В 14-й школе Новополоцка открыта выставка юной художницы Александры Богруновой
«Абуджэнне» – пад такой назвай у СШ №14 працуе персанальная выстава вучаніцы 5-га класа дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага Аляксандры Багруновай.
Кампазіцыі і нацюрморты юнай творцы прысвечаны вясновай тэматыцы і прасякнуты настроем уздыму, росквіту прыроды. Педагог дзяўчыны Наталля Кунцэвіч адзначае лёгкасць і пяшчоту каляровага рашэння большасці твораў сваёй вучаніцы.
Аляксандра – адна з лепшых навучэнак мастацкай школы. У дадзены момант працуе над дыпломным праектам: выконвае дэкаратыўнае пано ў тэхніцы валяння з воўны.
Вам будзе цікава пачытаць:
До 23 марта в Новополоцке проходит выставка картин Сергея Привады