Новополочане стали лауреатами областного конкурса «Песни юности наших отцов»
Сталі вядомы імёны пераможцаў абласнога конкурсу «Песні юнацтва нашых бацькоў». Спаборніцтва сабрала на сцэне Палаца культуры г.Орша 16 салістаў і тры ансамбля. Кожны ўдзельнік выканаў па дзве песні: першая – патрыятычнага накірунку, другая – беларускіх кампазітараў.
Наш горад прадставілі ансамбль «Лаўрыта» Наваполацкага музкаледжа, салісткі студый «8 Нота» (Цэнтр культура) Крысціна Багушэвіч і « On Line» (Палац культуры ААТ «Нафтан») Яна Жураўская, а таксама спецыяліст завода «Палімір» ААТ «Нафтан» Аляксей Цімашэнка. Дарэчы менавіта вакал Аляксея прыйшоўся даспадобы судзейскай калегіі. Новапалачанін стаў лаўрэатам І ступені. Не менш удала выступіла «Лаўрыта». Дзявочы ансамбль пад кіраўніцтвам Маргарыты Крупянько стаў лаўрэатам ІІ ступені.
Нелі РАДЗЬКО, фота аўтара