До 15 апреля в библиотеке им.Я.Коласа работает выставка юных художниц Амали Бесецкой и Катерины Стёпкиной
Да 15 красавіка ў бібліятэцы імя Я.Коласа працуе выстава навучэнцаў дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага Амаліі Бясецкай і Кацярыны Сцёпкінай «Свет нашых фантазій».
Юныя мастачкі з настаўнікамі і бацькамі
На выставе прадстаўлена 14 сюжэтных кампазіцый, напісаных гуашшу. Усе працы дзевяцігадовых творцаў яркія, сакавітыя, запамінальныя. Сюжэты самыя розныя: ад пейзажаў да партрэтаў.
Дзяўчынкі трэці год наведваюць студыю «Цюбікі» пад кіраўніцтвам Святланы Рымко. Педагог характарызуе іх як захопленых і актыўных. Кацярына займаецца танцамі, любіць вышываць. Амалія паважае спорт. Любіць катанне на роліках, ровары, лыжах. Дзяўчынкі прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах рознага ўзроўню, не раз станавіліся дыпламантамі міжнародных конкурсаў.
Нэлі РАДЗЬКО
Вам будзе цікава пачытаць:
В 14-й школе Новополоцка открыта выставка юной художницы Александры Богруновой