Четырехлетняя новополочанка стала победительницей республиканского конкурса «Лучшая модель Беларуси – 2021»
Чатырохгадовая новапалачанка, выхаванка ўзорнага тэатра моды «ФЭСТ» Палаца дзяцей і моладзі Аляксандра Юранава стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу «Лепшая мадэль Беларусі – 2021».
Каб трапіць на фінальнае шоу, кожнаму ўдзельніку трэба было адправіць арганізатарам партфоліа ў трох розных вобразах і прэзентацыйны відэаролік. Лепшых запрасілі на пляцоку Dipservice Hall у Мінск. Дарэчы, усяго конкурс сабраў 84 мадэлі розных узроставых катэгорый – ад 4 да 59 гадоў. Па сутнасці гэта быў вялікі паказ мод з дэманстрацыяй калекцый вядучых беларускіх дызайнераў.
Ацэньвалі канкурсантак па намінацыях і ўзросту. Юная новапалачанка прыйшлася даспадобы ўсім членам журы. Дзяўчынка атрымала карону пераможцы, асабісты тытул «Міс класічная мадэль» і стала адной з трох удзельніц спаборніцтва, якую запрасілі на міжнародны конкурс мадэлінга ў Кітай.
«Аляксандра актыўная, шчырая, развітая дзяўчынка. Займаецца гімнастыкай і прагне да сцэны. Рэспубліканскі конкурс стаў для яе першым. Мы ўбачылі рэкламу ў сацыяльнай сетцы «Інстаграм» і вырашылі паспрабаваць. Вялікі дзякуй кіраўніку тэатра моды «ФЭСТ» Таццяне Шарамавай, якая ўсяго за месяц навучыла Сашу правільна падаваць сябе на подыуме. На такі поспех мы нават не спадзяваліся, але былі прыемна ўражаны і ўдзячны арганізатарам за цікавы конкурс», – у размове з карэспандэнтам «НС» адзначыла маці дзяўчынкі Любоў Зелянкевіч.
Нэлі РАДЗЬКО