В третьей школе прошел конкурс музыкантов «Весенняя фантазия». Узнайте имена победителей-новополочан
Пяцьдзясят шэсць таленавітых музыкантаў з дзевяці гарадоў Віцебскай вобласці сабраў IIІ адкрыты гарадскі конкурс ансамблевай музыкі «Вясновая фантазія», які прайшоў у дзіцячай школе мастацтваў №3 г.Наваполацка. Сёлета ён набыў дыстанцыйны фармат.
Анастасія Мурашка з ілюстратарам Галінай Пыжовай
У склад журы ўвайшлі выкладчыкі Наваполацкага музычнага каледжа, а старшынёй выступіла Наталля Кушнарова. На фестывалі выступілі самыя разнастайныя калектывы – фартэпіянныя, скрыпічныя, струнна-смычковыя, народныя.
Пераможцы ў намінацыях вызначаліся ў залежнасці ад узросту і колькасці ўдзельнікаў ансамбляў. Лепшыя атрымалі дыпломы, статуэткі з сімволікай фестывалю і сувеніры. Выдатна паказалі сябе новапалачане. У намінацыі «Фартэпіянныя дуэты» (7-9 год) лаўрэатам ІІ ступені сталі Дзмітрый Пацэвіч – Валерыя Галушкіна з дзіцячай школы мастацтваў №1. Узнагароду такога ж узроўню заваявалі яшчэ адны прадстаўнікі ДШМ №1 – Каміла Грынёва – Ксенія Шарыпа (намінацыя «Фартэпіянныя дуэты» (10-12 гадоў), дуэт «Натхненне» ў складзе Міхася Гапеева і Варвары Молісавай (намінацыя «Фартэпіянныя дуэты» (13-15 гадоў). Багатай на прызы для талентаў дзіцячай школы мастацтваў №1 сталі намінацыі «Вучань – вучанік»: Арына Жынь заваявала другое месца, і «Ансамблі»: трыа «Tutti» у саставе Уладзіслава Далідовіча, Станіслава Іспенкава, Уладзіслава Міронава – трэцяе. Дарэчы, месца з «Tutti» раздзялілі вучні СШ №3 імя В.В.Шчарбакова – трыа баяністаў у складзе Руслана АлСукукі, Паўла Кленье, Максіма Гайшука.
Прадстаўніца гаспадароў фестывалю (ДШМ №3) Анастасія Мурашка дамаглася дыплома лаўрэата ІІ ступені ў намінацыі «Юны канцэртмайстар».
Нэлі РАДЗЬКО