До 9 мая новополочане могут проголосовать за видеоролик музея – участника конкурса «Шедевры территории Победы»
Музей гісторыі і культуры г.Наваполацка стаў удзельнікам конкурсу відэаролікаў «Шэдэўры тэрыторыі Перамогі», прымеркаванага да 76-годдзя вызвалення ад фашысцкіх захопнікаў падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Задачамі конкурсу, які праводзіцца Музеем Перамогі (г.Масква) у рамках рэалізацыі міжнароднага праекта «Тэрыторыя Перамогі», з’яўляецца захаванне і папулярызацыя сусветнай культурнай спадчыны, павышэнне ролі мастацтва ў эстэтычным і патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення.
Новапалачане ў сваім відэароліку распавядаюць пра карціны нашых вядомых мастакоў: Віктара Лук’янава «Дарога» і Пятра Грывусевіча «Начная атака», «Маці». Падтрымаць іх можна да 9 мая на афіцыйным сайце Музея Перамогі: victorymuseum.ru. Пераможцы, якія набяруць найбольшую колькасць галасоў, стануць вядомы 11 мая.
Відэаролік Музей гісторыі і культуры г.Наваполацка:
Музей гісторыі і культуры г.Наваполацка стаў удзельнікам конкурсу відэаролікаў «Шэдэўры тэрыторыі Перамогі», прымеркаванага да 76-годдзя вызвалення ад фашысцкіх захопнікаў падчас Вялікай Айчыннай вайны. Новапалачане ў сваім відэароліку распавядаюць пра карціны нашых вядомых мастакоў: Віктара Лук’янава «Дарога» і Пятра Грывусевіча «Начная атака», «Маці». Падтрымаць іх можна да 9 мая на афіцыйным сайце Музея Перамогі: victorymuseum.ru.
Нэлі РАДЗЬКО