Личные вещи героя ВОВ Даниила Хатламаджиева, почетного гражданина Новополоцка, городской музей представит на международном онлайн конкурсе
Музей гісторыі і культуры г.Наваполацка далучыўся да маштабнай акцыі ў сацыяльных сетках «Калекцыя «Тэрыторыі перамогі. Анлайн-выстава музейных рарытэтаў», прымеркаванай да Міжнароднага дня музеяў. Мэта ініцыятывы Маскоўскага музея Перамогі – прадставіць і расказаць пра ўнікальныя экспанаты з асабістых фондаў культурных устаноў.
Новапалачане дэманструюць прыстасаванне для чысткі гузікаў, якое належыла кавалеру ордэнаў Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны І ступені, медаля «За адвагу», ганароваму грамадзяніну Наваполацка Даніілу Хатламаджыеву.
Данііл Хрыстафоравіч нарадзіўся ў 1919 годзе. Пасля заканчэння палкавой школы малодшага каманднага саставу ў Харкаве быў прызначаны на пасаду камандзіра зенітнага падраздзялення. У 1940-м служыў пад Брэстам у 350-м пяхотным палку. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях пад Сталінградам, на Курскай дузе. Вызваляў Віцебск і Полацк – 27 чэрвеня 1944 года фарсіраваў Заходнюю Дзвіну, захапіў плацдарм і ўтрымліваў яго да падыходу галоўных сіл. Узвод пад яго камандаваннем першым уварваўся ў вёску Слабада, на месцы якой пазней пабудавалі Наваполацк.
Экспанат, які Данііл Хатламаджыеў перадаў у наваполацкі музей, прызначаўся для навядзення бляску на дэталях ваеннай вопраткi. Каб нацерці бляху ці гузік, салдаты выкарыстоўвалі рыззё або лямец. Аднак пры шмараванні тканіна псавалася. Пазбегнуць гэтага можна было толькі з дапамогай спецыяльнага прыстасавання для чысткі.
Нэлі РАДЗЬКО
Чытайце таксама:
Уникальная выставка картин, написанных героями Великой Отечественной войны, открылась в Новополоцке
Успамiны ветэрана Вялікай Айчыннай вайны папоўнiлi наваполацкi музей