В библиотеке Пушкина подвели итоги конкурса летнего чтения
Пятнаццатага верасня ў бібліятэцы імя А.С. Пушкіна прайшоў дзень адкрытых дзвярэй.
Усім наведвальнікам бібліятэкары прапанавалі згуляць у бяспройгрышную латарэю «Кніжны джэм», паглядзець відэадайджэст «Знакамітыя бібліятэкі свету», пазнаёміцца з кніжнымі навінкамі і нават зрабіць беларускую ляльку пад кіраўніцтвам майстра Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры Галіны Акуцёнак.
У межах мерапрыемства прайшло ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу летняга чытання «Чытайце самі, чытайце з намі!». Самым юным удзельнікам творчага спаборніцтва стала Аліса Пячонка. Лідарства ва ўзроставай катэгорыі 69 гадоў падзялілі навучэнцы БШ №10 Ягор Гашаў і гімназіі №1 Георгій Пятроўскі. Сярод 1012гадовых удзельнікаў пераможцам стаў яшчэ адзін навучэнец дзясятай школы – Канстанцін Іваноў, а ў катэгорыі 1315 гадоў – Валерыя Шляпяцец з СШ №3.
Нэлi РАДЗЬКО