Погода в Новополоцке

21 Декабря 2024

Суббота

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Вераснёвая палітра – 2021

На мінулых выхадных у Наваполацку шырока адзначылі свята нацыянальнай культуры «Вераснёвая палітра – 2021».

Мерапрыемствы развярнуліся каля Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры. Урачыстае адкрыццё суправаджала фальклорная пастаноўка па матывах свята беларускага земляробчага календара «Багач». Самадзейныя артысты сыходзіліся з розных канцоў да ўваходу цэнтра – дзякавалі маці-зямлі за добры ўраджай спеўным радам. З прывітальным словам да гараджан звярнулася дырэктар Цэнтра культуры Валянціна Кішчанка. Яна павіншавала ўсіх са святам і адзначыла, што ёй вельмі прыемна бачыць, як традыцыі нашага рэгіёна зберагаюцца і захоўваюцца.

Фасад цэнтра арганізатары прыгожа аздобілі восеньскімі кветкамі. Злева ад уваходу размясцілі выставу вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва наваполацкіх майстроў. А на зялёнай зоне раскінулася сярэднявечная пля­цоўка клубаў гістарычнай рэканстукцыі імя В.Ю. Ластоўскага і «Чорны война». Усіх прысутных частавалі стравамі беларускай нацыянальнай кухні і смачнай гарбатай з імправізаванага фіта-бара.

Аўтэнтычнай, народнай песняй гасцей мерапрыемства радавалі тэатр песні «Субацея», вакальная група ўзорнага ансамбля танца і песні «Прыдзвінскія россыпы», народная шоу-група «МIХ» Цэнтра культуры, педагог дзіцячай школы мастацтваў №1 Святлана Тофарава. Канцэртная праграма ўражвала прысутных багаццем традыцыйнай культуры. Дзеці і падлеткі радасна адгукаліся на кожную прапанову вядучай, загадчыка ЦРіТК Кацярыны Фядотавай разгадаць загадку, прачытаць трапнае выказванне на беларускай мове ці апрабаваць старадаўнія народныя гульні. Лепшыя атрымлівалі салодкія прызы.

Адметнасцю сёлетняга фэсту стала тое, што ён праходзіў у межах рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Юныя рамеснікі за захаванне і развіццё традыцыйных навыкаў праз трансгранічнае супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі Латвіі, Літвы, Беларусі». Яго ўдзельнікі з гарадоў Лудза, Молетай, Глыбокае даслалі новапалачанам свае віртуальныя прывітанні. Ганаровым госцем свята стала праслаўленая майстрыха з Гарадка Марыя Гушча. Яна аднавіла ўнікальную тэхніку ажурнага ткацтва, што была распаўсюджана на Віцебшчыне некалькі стагоддзяў таму, якую і прадэманстравала на «Вераснёвай палітры – 2021».

Нэлі РАДЗЬКО
фотарэпартаж Аліны Станкевіч

Год качества
Реклама НАФТАН
Октябрь 2021
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
ФОТОФАКТ. В районе перекрестка Калинина установили четырехметровую фигуру зубра
Просмотры: 13685
В Новополоцке засияла новогодняя елка. ФОТОРЕПОРТАЖ
Просмотры: 2003
Новогодний автопарад проехал по главной улице Новополоцка. ФОТОРЕПОРТАЖ
Просмотры: 1689
Сотрудники отдела ГАИ Новополоцкого ГОВД проверяют пассажирский транспорт
Просмотры: 1562
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE