У вобласці ўрачыста ўзнагародзілі лаўрэатаў прэміі Віцебскага аблвыканкама за высокія творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва
Адным з яе ўладальнікаў стаў выкладчык Наваполацкага музычнага каледжа, заснавальнік і нязменны кіраўнік народнага аркестра баяністаў і акардэаністаў Аляксандр Кандрацюк. Граматай Міністэрства культуры быў адзначаны выкладчык па класе трубы музкаледжа Валянцін Юхневіч.
За шматгадовую добрасумленную працу па падрыхтоўцы прафесійных кадраў у сферы культуры і мастацтва ганаровымі граматамі ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджаны выкладчыкі каледжа Міхаіл Івашкін, Серафіма Мазурына, Ніна Іванова, Аляксандр Казарэўскі.
Нэлі РАДЗЬКО