Чорна-белае жыццё наваполацкіх бібліятэк
Цікавыя рэтра-здымкі на сваім сайце прадставіла цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма горада.
Гісторыя развіцця бібліятэчнай справы ў Наваполацку пачынаецца з 1960 года, калі ў пасёлку Полацкі быў арганізаваны пункт выдачы літаратуры ад полацкай бібліятэкі. У ліпені 62-га ў горадзе нафтабудаўнікоў адкрылася Полацкая гарадская бібліятэка №3. Размяшчалася яна ў адным з моладзевых інтэрнатаў па вуліцы 5-я Лінія. Хутка чытачоў станавіла ўсё больш, патрабаваліся новыя плошчы. Спачатку ўстанова пераехала ў кнігарню, потым некаторы час працавала ў Палацы культуры нафтавікоў. А 1 ліпеня 1976 года ўсе дзяржаўныя масавыя бібліятэкі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь былі аб’яднаны ў адзіную цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму.
Убачыць рэдкія фотаздымкі можна на сайце ЦБС і на афіцыйнай старонцы «Бібліятэкі Наваполацка» ў сацыяльнай сетцы «УКантакце».
Нэлi РАДЗЬКО