Кафедра «Архитектуры и дизайна» ПГУ проводит бесплатные мастер-классы для школьников
Кафедра «Архітэктуры і дызайна» Полацкага дзяржуніверсітэта распачала правядзенне бясплатных майстар-класаў для ўсіх жадаючых школьнікаў. Мэта – пазнаёміць юных новапалачан са спецыяльнасцямі кафедры.
Першую сустрэчу з моладдзю правяла старэйшы выкладчык кафедры Вераніка Васільева. Тэматыка занятку была прысвечана гораду, у якім хочацца жыць, – «Гораду мары». Будучыя творцы працавалі з колерам, здзяйсняючы падарожжа ў фантазійныя спалучэнні і разважанні аб арганізацыі прасторы і яго напаўненні.
Другі майстар-клас – «Займальны накід» – са старэйшым выкладчыкам кафедры Андрэем Піскуном быў накіраваны на працу з графікай і пластычнасцю ліній, тонам, кампаноўкай і фактурай, матэрыяльнасцю ў маляванні з натуры.
Не абышлося і без віртуальнай рэальнасці. Вывучэнне асноў праграмнага забеспячэння для інфармацыйнага мадэлявання будынкаў і праектавання
архітэктурных элементаў пачалося з праграмнага комплексу Revit з асістэнтам кафедры Уладзіславам Хватынцом. Госці майстар-класаў стварылі інтэр’ер пакоя, у якім бы яны з задавальненнем жылі.
Акунуцца ў творчы свет прафесіі архітэктара, дызайнера, захапіцца, вывучыць і стварыць новыя для сябе формы, канструкцыі ў наступны раз можна будзе падчас зімовых канікул. Падрабязная інфармацыя – на сайце ўніверсітэта альбо ў групе «УКантакце» «Наваполацкая архітэктурная школа» https://vk.com/nach_psu.
Нэлi Радзько