Юные новополоцкие художники — в числе призеров IV Международного биеннале графики малых форм «Между черным и белым …» (г. Рыбник, Польша)
Навучэнцы Дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф. Хруцкага Дар’я Казлова і Сафія Рудэня – сярод прызёраў IV Міжнароднай біенале графікі малых формаў «Паміж чорным і белым…» (г.Рыбнік, Польшча).
Асабістасць творчага спаборніцтва ў тым, што яно адкрывае ўсе магчымыя спалучэнні колераў у графіцы. Тэмай гэтага года сталі «Таямніцы і легенды з глыбінь мора і акіяна».
Юныя мастачкі прадставілі фантазійныя кампазіцыі падводнага свету з нязведанымі месцамі і марскімі істотамі. З дапамогай спецыяльнага станка дзяўчаты зрабілі водціск сваіх малюнкаў і надрукавалі гравюры. Арганізатары высока ацанілі карціны наваполацкіх творцаў. У якасці прыза дзяўчаты атрымалі каталогі выставы і наборы для творчасці. Падзякі, а таксама каталогі былі накіраваны іх педагогам: Валянціне Пылінскай і Наталлі Каржыцкай.
Нэллі РАДЗЬКО