Дан старт новогоднему конкурсу
Наваполацкі музей гісторыі і культуры запрашае ўсіх жадаючых паўдзельнічаць у гарадскім конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Навагодні цуд», прымеркаваным да Году народнага адзінства.
Конкурсная цацка павінна быць выраблена па матывах беларускага фальклору, казак, легенд, міфаў, святаў народнага каляндара, мець выявы элементаў арнаменістыкі, расліннага і жывёльнага свету (вобразы флоры і фаўны Рэспублікі Беларусь). Пры яе стварэнні дапускаюцца любыя матэрыялы і тэхнікі. Прыярытэт надаецца аб’ёмным творам.
Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях:
• «Зімовая казка»;
• «Беларускія традыцыі»;
• «Прыз глядацкіх сімпатый».
Работы прымаюцца с 1 па 22 снежня па адрасе: вул. Маладзёжная, 45/3.
Вынікі падвядуць не пазней 18 студзеня 2022 года. Партнёрамі конкурсу выступаюць гарадскія аб’яднанні грамадскіх арганізацый «Беларускі фонд міру» і «Беларускі саюз жанчын». Пераможцаў заахвоцяць граматамі і памятнымі прызамі.
Нэллі РАДЗЬКО