Учащиеся ДШИ №3 — в призерах Международного конкурса-фестиваля исполнительского искусства в Японии
Навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў №3 г. Наваполацка зноў у топе сусветных навін. На гэты раз юныя музыканты ўвайшлі ў лік прызёраў Міжнароднага конкурсу-фестывалю выканальніцкага мастацтва «Japan Sun» (г. Осака, Японія).
У намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва, узроставая група 11-13 год» дыпломы лаўрэатаў ІІІ ступені заваявалі скрыпічна-фартэпіянныя ансамблі «Вясёлыя ноткі» і «Карамелькі» (педагогі Ала Шальман і Вольга Калбачова). Дэбютант творчых спаборніцтваў – скрыпічна-фартэпіянны ансамбль у складзе вучаніц Дар’і Власюк, Аляксандры Калакольнікавай, Валерыі Шыпіла і настаўніцы Алы Шальман стаў лаўрэатам
ІІ ступені міжнароднага спаборніцтва. Настаўнікаў юных наваполацкіх талентаў арганізатары заахвоцілі лістамі падзякі за падрыхтоўку прызёраў конкурсу.
«Japan Sun» праводзіўся ў анлайн-фармаце і сабраў каля 90 тысяч канкурсантаў з 14 краін свету.
Нэлi РАДЗЬКО